Тэхналогія вытворчасці ўсіх відаў газетнай паперы і паперы ўпаковачнай з ТММ уяўляе сабой бесперапынную вытворчасць, якая пачынаецца з акорвання і рубкі балансаў ў тэхналагічную дранку на лініі вытворчасці дранкі драўняна-падрыхтоўчага ўчастка, асноўнымі вузламі якой з’яўляюцца акорачны станок Cambio (Італія) і рубільная машына барабаннага тыпу Pallmann (Германія). Насечаная дранка акумулюецца ў зачыненым складзе дранкі і затым сістэмай стужачных транспарцёраў праз сартаванне дранкі падаецца ў аддзяленне тэрмамеханічнай масы.
Вытворчасць тэрмамеханічнай масы ажыццяўляецца па тэхналогіі RTS-TMP, распрацаванай фірмай Andritz (Аўстрыя) на асноўным абсталяванні гэтай фірмы. Тэрмамеханічная маса падвяргаецца адбельванню перакісам вадароду.
Выраб паперы ажыццяўляецца на папяровай машыне БДМ 526 вытворчасці ЗАТ «ПетразаводскМаш» (Расія). Рэзка і намотка паперы ў рулоны ажыццяўляецца на ПРС вытворчасці італьянскай фірмы рулонA Celli paper». Пакаванне ажыццяўляецца на пакавальнай машыне «Pizzolato» (Італія). Падрыхтоўка хімікатаў ажыццяўляецца на абсталяванні фірмы Procoat і ЗАТ “ПетразаводскМаш” па тэхналогіі фірмы Procoat.
Тэхналогія вытворчасці іншых відаў паперы ўяўляе сабой таксама бесперапынную вытворчасць, якая пачынаецца з роспуску і размолу закупленага валакна (цэлюлозы, драўнянага валакна).
Выраб паперы ажыццяўляецца на папяровай машыне PM2 Shklov вытворчасці кампаніі Papcel, a.s. (Чэхія). Рэзка і намотка паперы ў рулоны ажыццяўляецца на ПРС кампаніі Papcel, a. s., пакаванне паперы – на ТУЛ вытворчасці кітайскай фірмы Chaint. Падрыхтоўка хімікатаў адбываецца на абсталяванні фірмы Papcel, a. s.па яе тэхналогіі.
Вытворчасць любой паперы характарызуецца высокім водаспажываннем. Для падрыхтоўкі тэхнічнай вады і ачысткі прамысловых сцёкавых вод на прадпрыемстве маецца ўчастак па забору, падрыхтоўцы і ачыстцы сцёкавых вод, які дазваляе атрымаць высокую якасць, як тэхнічнай вады, так і сцёкавай. Абсталяванне і тэхналогія прадстаўлены нямецкай фірмай Häggert Elsässer.
Вытворчасць паперы з’яўляецца безадходнай, адходы прадукцыі дрэваапрацоўкі – пілавінне, паліўная дранка, кара, а таксама часткова асадак сцёкавых вод, спальваюцца ў кацельнях прадпрыемства, якія працуюць на цвёрдым паліве. Пар, выпрацоўваемы кацельнямі, выкарыстоўваецца для вытворчых патрэб.
Кагенерацыйныя ўстаноўкі працуюць на прыродным газе з адначасовай выпрацоўкай электраэнергіі і пара.
Усё абсталяванне прадпрыемства мае высокі ўзровень аўтаматызацыі і механізацыі.

Тэхналогія вытворчасці
Тэхналогія вытворчасці ўсіх відаў газетнай паперы ўяўляе сабой бесперапынны працэс, які пачынаецца з акорвання і рубкі балансаў ў тэхналагічную дранку на драўняна-падрыхтоўчым участку, асноўнымі вузламі якога з’яўляюцца акорачны станок Cambio (Італія) і рубільная машына барабаннага тыпу Pallmann (Германія). Насечаная дранка акумулюецца ў крытым складзе дранкі і затым сістэмай стужачных транспарцёраў праз сартаванне дранкі падаецца на ўчастак вытворчасці тэрмамеханічнай масы.
Вытворчасць тэрмамеханічнай масы ажыццяўляецца па тэхналогіі RTS-TMP, распрацаванай кампаніяй Andritz (Аўстрыя) шляхам размолу на адпаведным абсталяванні гэтай фірмы. Тэрмамеханічная маса падвяргаецца адбельванню перакісам вадароду.
Выраб паперы ажыццяўляецца на папяровай машыне БДМ 526 вытворчасці ЗАТ «ПетразаводскМаш» (Расія). Рэзка і намотка паперы ў рулоны ажыццяўляецца на ПРС вытворчасці італьянскай фірмы «A’celli paper». Пакаванне ажыццяўляецца на пакавальнай машыне «Pizzolato» (Італія). Падрыхтоўка хімікатаў ажыццяўляецца на абсталяванні фірмы Procoat і ЗАТ “ПетразаводскМаш” па тэхналогіі фірмы Procoat.
Тэхналогія вытворчасці іншых відаў паперы ўяўляе сабой таксама бесперапынны працэс, які пачынаецца з роспуску і размолу закупленага першаснага валакна, галоўным чынам цэлюлозы.
Выраб паперы ажыццяўляецца на папяровай машыне PM2 Shklov вытворчасці кампаніі Papcel, a.s. (Чэхія). Рэзка і намотка паперы ў рулоны ажыццяўляецца на ПРС кампаніі Papcel, a.s., пакаванне паперы – на ТУЛ вытворчасці кампаніі Chaint (Кітай). Падрыхтоўка хімікатаў адбываецца на абсталяванні фірмы Papcel, a. s.па яе тэхналогіі.

Энергетыка і водаабарот
Вытворчасць любой паперы характарызуецца высокім водаспажываннем. Для падрыхтоўкі тэхнічнай вады і ачысткі прамысловых сцёкавых вод на прадпрыемстве маецца ўчастак па забору, падрыхтоўцы і ачыстцы сцёкавых вод, які дазваляе атрымаць высокую якасць тэхнічнай вады і нарматыўную ачыстку сцёкавай вады. Абсталяванне і тэхналогія прадастаўлены кампаніяй Hager + Elsasser (Германія).
Вытворчасць паперы з’яўляецца безадходнай, адходы прадукцыі дрэваапрацоўкі – пілавінне, паліўная дранка, кара, а таксама часткова асадак сцёкавых вод, спальваюцца ў кацельнях прадпрыемства, якія працуюць на цвёрдым паліве, альбо перапрацоўваюцца ў гранулы паліўныя. Пар, выпрацоўваемы кацельнямі, выкарыстоўваецца для вытворчых патрэб.
Кагенерацыйныя ўстаноўкі працуюць на прыродным газе з адначасовай выпрацоўкай электраэнергіі і пара.
Усё абсталяванне прадпрыемства мае высокі ўзровень аўтаматызацыі і механізацыі.