Прыродаахоўная дзейнасць РУП «Завод газетнай паперы» рэгламентуецца комплексным прыродаахоўным дазволам №32 ад 29.01.2016 г. (са змяненнем №1 ад 19.01.2017 г)
ПАЛІТЫКА Ў ГАЛІНЕ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ АД 17.04.2020
Прыродаахоўная дзейнасць арганізацыі ахоплівае наступныя напрамкі:
- Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў
- Распрацоўка і ўкараненне ў вытворчасць рэсурсазберагальных, малаадходных, экалагічна бяспечных тэхналогій;
- Захаванне экалагічных нормаў і патрабаванняў пры распрацоўцы і вытворчасці прадукцыі, будаўніцтве, рэканструкцыі і пашырэнні вытворчых аб'ектаў
- Ажыццяўленне маніторынгу выкідаў, скідаў забруджвальных рэчываў
- Ахова атмасфернага паветра
- Ахова водных рэсурсаў
- Абыходжанне з адходамі вытворчасці
- Гатоўнасць да аварыйных сітуацый
- Навучанне, павышэнне агульнай экалагічнай культуры персаналу і выхаванне экалагічнай свядомасці
- Правядзенне сістэмнай работы па скарачэнні стварэння адходаў вытворчасці, зніжэння выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, змяншэння колькасці забруджвальных рэчываў у сцёкавых водах
Для ажыццяўлення вытворчых экалагічных назіранняў і каардынацыі дзейнасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на прадпрыемстве створана Бюро аховы навакольнага асяроддзя.
У арганізацыі распрацавана, дакументальна аформлена, ўкаранёна і падтрымліваецца ў працоўным стане сістэма мэнэджмеэнту навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 14001-2017.
Арганізацыі кантролю за выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра
Функцыянуе сістэма абаротнага водазабеспячэння, якая дазваляе выкарыстоўваць ваду неаднаразова
Створаны ўмовы для паасобнага збору і перадачы на выкарыстанне асобных відаў адходаў